Ксяндза са Стоўбцаў будуць судзіць за «экстрэмісцкі кантэнт»
Ксёндз Ігар Лашук са Стоўбцаў трапіў пад суд.

Ігар Лашук. Фота: facebook.com
Пад суд за распаўсюд «экстрэмісцкага кантэнту» трапіў яшчэ адзін ксёндз — Ігар Лашук са Стоўбцаў. Пра гэта ён сам паведаміў у Фэйсбуку.
«Экстрэмальныя каналы "Б**сат" і "РС" (дарэчы, яго слухаю з 1988 года, яшчэ за саветаў). Карацей, я — экстрэмалістычны ксёндз. Карацей, ЭКСТРЭМАЛ», — напісаў Ігар Лашук.
За апошні месяц па падобных справах судзілі яшчэ некалькі каталіцкіх святароў у Віцебскай і Магілёўскай абласцях.
Паводле «Еўрарадыё».