«Ланцуг памяці» каля будынка КДБ (фотарэпартаж)
"Ланцуг памяці" прайшоў увечары 29 кастрычніка каля будынка КДБ. 16 чалавек трымалі ў руках свечкі каля прыступак Камітэта дзяржбяспекі ў Мінску.

У акцыі ўзялі удзел палітык Мікалай Статкевіч, яго жонка Марына Адамовіч, рэжысёрка Вольга Нікалайчык, літаратар і палітык Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі ды іншыя.



Акцыя, прысвечаная 81-й
гадавіне «чорнай ночы», калі ў 1937 года былі расстраляныя больш за
100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, доўжылася з паўгадзіны і абышлася
без затрыманняў.