Лідар гурта «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі з'ехаў з Беларусі
Юрый Стыльскі з гурта «Дай дарогу!» пакінуў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы.
![stylski_0508.jpg stylski_0508.jpg](/img/v1/images/stylski_0508.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
5 жніўня ў Ленінскім судзе Брэста прайшоў суд аб прызнанні
экстрэмісцкім матэрыялам кліпа на песню «Баю-бай». Стыльскі на гэты
суд не з'явіўся — яго прадстаўляў адвакат, адзначае «Еўрарадыё».
Пазоў на песню падаў ГУБАЗіК МУС. Міліцыянтам не спадабаліся
іх вобразы ў кліпе, і яны вырашылі, што ён «зняты з мэтай дыскрэдытацыі
работнікаў сілавых структураў».