Ліст з-за кратаў: Топ 10 беларускіх трэкаў ад дыджэя Аляксандра Багданава («Papa Bo»)
Дыджэй, арт-менеджар Аляксандр Багданаў («Papa Bo») з-за кратаў даслаў ліст, у якім пералічыў топ 10 беларускіх трэкаў, на свой погляд. Сярод выканаўцаў трапілі «Shuma», «Петля Пристрастия», Сяргей Пукст і іншыя.
«Паспрабую скласці для вас топ-10 беларускіх трэкаў, але наўрад ці здолею патлумачыць, чаму менавіта яны. Проста тое, што ўзгадаў адразу без інтэрнэту і трох месяцаў увогуле без музыкі.
1. "Shuma" — "Між камор"
2. "Кассиопея" — "Дровосек"
3. "Петля Пристрастия" — "Эпилептроник"
4. "Indiga" — "Тры сонцы"
5. "PortMone" — "Sea"
6. "Morfe" — "Apricot"
7. "Анонимка" — "Дядя Витя"
8. "Серебряная свадьба" — "Новы мост"
9. Сяргей Пукст — "Не было тебя"
10. "Rockerjoker" — "Ёжики"
Спадзяюся, што вам спадабаецца гэты спіс. Ён даволі спецыфічны і хаатычны, але, напэўна тое, што здолеў узгадаць без падказак, з галавы — тое і ёсць "топ" ад сэрца.
З павагай, Папа Бо».
Аляксандр Багданаў — дыджэй з Мінска («Papa Bo»), арт-менеджар, супрацоўнічае з культурніцкім цэнтрам «Корпус».
Быў затрыманы 2 верасня пасля вобшуку ў «Корпусе». Пасля адміністрацыйнага арышту ў 10 сутак не выйшаў на волю, а затрыманы ўжо па крымінальнай справе па арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») — за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах 2020 года.
Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Аляксандру Ігаравічу Багданаву: СІЗА-1, г.Мінск, вул. Валадарскага, 2, 220030.