Музыку Ігара Банцэра адправілі ў ШІЗА за відэа
Палітвязня з Гродна Ігара Банцэра сёння адправілі на 10 дзён у штрафны ізалятар, паведамляе «Вясна».
Паводле
прадстаўленай інфармацыі, падставай стала запісанае ім відэа пра ўмовы знаходжання на «хіміі», дзе ён
таксама паказаў, як яму праз краты перадаюць ежу. Супрацоўнікі віцебскага ВУАТ
№9 палічылі гэта парушэннем рэжыму.
Ігара Банцэра затрымалі летась 20 кастрычніка. У сакавіку яго асудзілі па артыкуле аб хуліганстве на 1,5 года «хіміі». Падчас суда ён каля двух тыдняў трымаў сухую галадоўку ў знак пратэсту.