Абвінавачаны апладзіраваў суддзі, якая зрабіла пасяджэнне закрытым. Пачаўся яшчэ адзін палітычны працэс
25 лістапада пачаўся суд па справе адразу дваіх палітычнымі зняволеных — Аляксея Бычкоўскага і Арцёма Пархімовіча, паведамляе «Вясна».
Абодвум інкрымінуюць адразу некалькі крымінальных артыкулаў.
арт. 364 — «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні
да супрацоўніка органаў унутраных спраў»;
арт. 366 ч. 1 — «Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак»;
арт. 365 — «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў»;
арт. 198 — «Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста»;
арт. 352 — «Неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй»(рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021);
арт. 389 — «Пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля»;
арт. 203 ч. 1 ч. 2 — «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных»;
арт. 130 ч. 3 — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці».
Абодвух падсудных праваабаронцы раней ужо прызналі палітвязнямі.
36-гадовы Аляксей Бычкоўскі — абвінавачаны па чатырох
артыкулах Крымінальнага кодэкса за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых
ведамстваў у телеграм-канал.
Арцём Пархімовіч — супрацоўнік «Белтэлекама». Яго затрымалі
22 кастрычніка 2020 года пасля ператрусу ў сваёй кватэры. Змясцілі ў СІЗА і
прад'явілі абвінавачванні ў перадачы асабістых дадзеных міліцыянтаў телеграм-каналу.
Справу вядзе суддзя Святлана Бандарэнка. Бок абвінавачвання
падтрымлівае пракурор Наталля Сакалова.
На пасяджэнні прысутнічаў пацярпелы. Бок абвінавачання
заявіў хадайніцтва праводзіць далейшае пасяджэнне у закрытым рэжыме у мэтах
бяспекі сям'і пацярпелага і яго асабістых дадзеных, а таксама ў мэтах
нераспаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Падсудныя выступілі супраць, але суддзя усе ж пастанавіла зрабіць пасяджэнне закрытым. У адказ на гэтае рашэнне Пархімовіч заапладзіраваў, за што атрымаў папярэджанне ад суддзі.