Літва абвінаваціла беларускіх памежнікаў у пашкоджанні агароджы дзеля дапамогі мігрантам (відэа)
Літоўскія памежнікі знялі на відэа спробу мігрантаў перайсці беларуска-літоўскую мяжу. Дапамагаюць ім у гэтым невядомыя ў масках, якія разразаюць агароджу нажніцамі для металу.
![screenshot_from_2022_09_13_16_23_49.jpg screenshot_from_2022_09_13_16_23_49.jpg](/img/v1/images/screenshot_from_2022_09_13_16_23_49.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Відэа, знятае 11 верасня ў Віленскім раёне, апублікавала Delfi. На ім відаць, як двое невядомых у камуфляжы і ў масках падбягаюць да плота, які знаходзіцца на літоўскім баку, і рэжуць дрот.
«Няма сумненняў у тым, што гэта беларускія служачыя або іх падапечныя», — мяркуюць у Службе аховы дзяржмяжы Літвы.
На відэа бачна, як да плота падыходзіць група людзей
з заплечнікамі. Пасля таго як з'яўляецца літоўскі патруль, усе ўцякаюць і
хаваюцца на беларускім баку.
У другой частцы відэа паказаны беларускія памежнікі, якія
ідуць уздоўж мяжы на беларускім баку. Адзін з іх нясе нажніцы для рэзкі металу.