Літва заклікае грамадзян не ездзіць у Беларусь і Расію
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы заклікаў грамадзян краіны пазбягаць паездак у Беларусь і Расію, за выключэннем крайняй неабходнасці.
Дэпартамент
дзяржаўнай бяспекі Літвы адзначае, што па меры ўзмацнення напружанасці ў
адносінах з Расіяй і яе саюзнікам Беларуссю «разведка і спецслужбы гэтых
аўтарытарных дзяржаў вядуць інтэнсіўную працу супраць саюзнікаў Украіны», «службы варожых дзяржаў выкарыстоўваюць агрэсіўныя метады працы», паведамляе «Позірк».
У якасці прыкладу прыводзіцца гісторыя грамадзяніна Літвы, затрыманага на мяжы з Расіяй. Мужчына парушыў парадак знаходжання ў расійскай памежнай зоне «з-за неасцярожных паводзін», гаворыцца ў рэлізе, на яго надзелі кайданкі на рукі, завязалі вочы і даставілі адну з дзяржустаноў. Па яго словах, яго неаднаразова агрэсіўна збівалі.
Зрэшты, Літва пільнуе сваю мяжу і ад нелегальных мігрантаў з боку Беларусі. Так, Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 13 верасня на літоўска-беларускім памежжы знайшлі і разгарнулі назад 71 мігранта. А ўсяго з пачатку года ў Літве зафіксавалі 6603 спробы нелегальнага пераходу мяжы.