«Рэлаканты: Перажыць / Менск». З'явіўся інтэрактыўны сайт пра беларусаў, якія былі вымушаныя з'ехаць у Літву

«Рэлаканты: Перажыць / Менск» — гэта гісторыя, якая расказвае, што значыць жыць з адчуваннем віны ўцалелага і што значыць жыць з усё яшчэ жывым жаданнем змагацца, а таксама расказвае пра тое, як хуткія ўцёкі ператвараюцца ў пастаянны непазбежны стан, пішуць стваральнікі.

photo_2022_09_16_15_41_19.jpg

Сайт складаецца з раздзелаў: «Пачатак», «Межы», ««Камуны», «Іконы», кожны з якіх распавядае пэўную гісторыю. Напрыклад, раздзел «Іконы» — пра людзей, якія сталі вядомымі сімваламі рэвалюцыі. Сярод іх — Маргарыта Ляўчук і «дыджэй перамен», гукарэжысёр Уладзіслаў Сакалоўскі, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры.
Сайт зрабіла Літоўскае нацыянальнае радыё і тэлебачанне, аўтары матэрыялу — літоўскія журналісты Іева Балсюнайтэ і Бенас Герджунас.