Латвія таксама вырашыла ўзводзіць капітальны плот на мяжы з Беларуссю
Латвія распачала будаўніцтва 173-кіламетровага плота на мяжы з Беларуссю.
![Фота u-news.com.ua Фота u-news.com.ua](/img/v1/images/facebook_com_rs_gov_lv1_650x410.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота u-news.com.ua
Будаўнікі праклалі першыя некалькі кіламетраў агароджы, паведамляе “Позірк”. Працы плануюць скончыць да 2024 годзе.
Плот вышынёй амаль чатыры метры ўзводзіцца дзеля таго, каб прадухіліць плынь нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь. Па-над плотам будзе нацягнуты калючы дрот.
Апошнім часам плынь нелегальнай міграцыі праз Беларусь у Латвію крыху саслабела. У жніўні было зарэгістравана 300 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, у верасні — 150.
Да гэтага часу Латвія мела толькі часовы плот на мяжы з нашай краінай з калючага дроту.
Польшча скончыла ўзвядзенне 180 кіламетровага плота, але гэта ўсё адно не спыняе міграцыю. Польскі плот мае вышыню 5,5 метраў, а таксама драцяны навес неверсе. Зарарода абсталяваная камерамі і электроннымі датчыкамі, якія дазволяць фіксаваць набліжэнне да бар'ера.
![Ці абароніць сцяна на мяжы Польшчу і ЕС і чаму супраць выступілі больш за 1000 навукоўцаў? Ці абароніць сцяна на мяжы Польшчу і ЕС і чаму супраць выступілі больш за 1000 навукоўцаў?](/img/v1/images/b78952c_60099.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)