Кыргызстан увёў рэжым НС на мяжы з Таджыкістанам

МНС Кыргызстана паведаміла, што ў памежных з Таджыкістанам раёнах краіны ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Ёсць неабходнасць эвакуацыі насельніцтва.

thumbs_b_c_4674262ee32c33e29efcfbc500083a9a.jpg


На кыргызска-таджыкскай мяжы, нягледзячы на пагадненне аб спыненні агню, зноў пачаліся баі. Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэнні дамоўленасцей. У Бакенцкай вобласці Кыргызстана ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. Улады краін пачалі новы раўнд перамоў.
Паводле даных Мінздароўя Кыргызстана, з кыргызскага боку забітыя 24 чалавекі, больш за сотню атрымалі раненні. На дадзены момант з памежных тэрыторый ужо эвакуяваныя каля 130 тысяч чалавек. Даных пра ахвяр з таджыкскага боку на цяперашні момант няма.
Сітуацыя на мяжы дзвюх краін абвастрылася 14 верасня: у Бакенцкім раёне пачаліся перастрэлкі паміж вайскоўцамі. Кыргызская памежная служба сцвярджае, што таджыкскія вайскоўцы абстралялі шэраг населеных пунктаў з РСЗА, прымяняліся таксама танкі, БТРы, БМП і мінамёты. Таджыкскі бок заяўляе, што абстрэл пачалі кыргізы — выкарыстоўваючы верталёты і дроны. У выніку абстрэлаў на таджыкскім баку была разбураная мячэць.
Амаль палова з сумеснай мяжы Кыргізстана і Таджыкістана не дэмаркаваная. За гэтыя тэрыторыі і вядзецца змаганне. Кіраўнікі краін правялі перамовы на саміце ШАС: Садыр Жапараў і Эмамалі Рахмон дамовіліся пра паскораную дэмаркацыю мяжы, а таксама пра адвод войскаў ад мяжы судакранання. Але гэтыя дамоўленасці пакуль не выконваюцца.