Фотафакт. Паглядзіце, як цэлая світа выгульвала ў Самаркандзе шпіца Лукашэнкі
15 і 16 верасня Лукашэнка ўдзельнічаў у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Як выявілася, з сабой у Самарканд ён прыхапіў не толькі любімага шпіца, а і цэлую світу набліжаных на чале з бізнесоўцам Сяргеем Цяцерыным.

Нядаўна ў сеціве з'явілася фота, як лукашэнкаўская світа выгульвае яго сабаку. Шпіца пад ласкавым узбекскім сонцам катаюць на адмысловым вазку. Кіруе вазком асабістая лекарка Лукашэнкі Святлана Канашэнка.
Дарэчы, перад самітам ШАС прэс-служба Лукашэнкі анансавала яго сустрэчу ва Узбекістане з Пуціным. Аднак аніякай сустрэчы там так і не адбылося. Чаму, невядома, але гэта факт пэўна не радуе афіцыйны Мінск.
Выглядае, што Лукашэнка застаўся незадаволены сваім візітам у Самарканд, бо афіцыйна ён не перегаварыў там таксама ні з прэзідэнтам Турцыі Эрдаганам, ні з лідарам Казахстана Такаевым.
Але добра, што задаволена ў Самаркандзе выглядае яго белы сабачка.