Лятучы ўніверсітэт вызначае прыярытэты: галасуй за курс!
У карыстальнікаў дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта з’явілася ўнікальная магчымасць: вы самі можаце вызначыць, які наступны курс з’явіцца на платформе.
У маі гэтага года дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта абвясціла конкурс і запрасіла арганізацыі і ініцыятывы, навукоўцаў і мысляроў далучыцца да стварэння адукацыйных курсаў на супольнай універсітэцкай платформе.
Па выніках было атрымана 8 прапаноў анлайн-курсаў, якія цалкам адпавядаюць усім крытэрам універсітэцкай адукацыі: маюць грунтоўны падмурак, звяртаюцца да актуальных праблем і прапануюць унікальныя веды.
Прапанаваныя курсы:
Уводзіны ў вусную гісторыю.Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Андрусь Мастыка
Творчая фатаграфія ў Беларусі на стыку 20 і 21 стагоддзяў: ідэі, падзеі, дзеючыя асобы.Уладзімір Парфянок
У пошуках густу.Эліна Шындлер
Города и изменения климата: Что и зачем нужно знать.Мария Фалалеева, Анастасия Бекиш
Гульня як фенамен культуры.Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская
Психоанализ в социально-теоретической перспективе.Галина Русецкая
Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях.Аліна Радачынская
Практычная палітыка: арыентацыя і дзейнасць у свеце палітычнага.Андрэй Ягораў
З 24 чэрвеня да 1 ліпеня будзе адбывацца другі этап конкурса: рейтынгаванне. Слухачам прапануецца самім абраць з прапанаваных курсаў той, які яны хацелі б найперш і як мага хутчэй убачыць на платформе.
Для гэтага трэба зрабіць 3 простыя крокі:
1. Зарэгістравацца на платформе (толькі зарэгістраваным удзельнікам дасяжнае галасаванне);
2. Уважліва азнаёміцца са зместам прапановаў;
3. Прагаласаваць за тыя курсы, якія для Вас зараз найбольш актуальныя і цікавыя (не больш за 3 курса).
Па выніках галасавання будуць вызначаныя пяць пераможцаў конкурсу.
Галасаванне доўжыцца з 24 чэрвеня да 1 ліпеня.
Узнагародай за першае месца стане поўная фінансавая падтрымка стварэння анлайн-курса прафесіянальнай камандай платформы Лятучага ўніверсітэта разам з заяўнікам. Гэты курс увосень з'явіцца на нашай платформе!
Прапановы, якія зоймуць месцы з другога па пятае, атрымаюць падтрымку ў правядзенні сумеснай краўдфандынгавай кампаніі для збору сродкаў на запіс курса з дапамогай прафісійнай каманды.
Паўдзельнічаць у галасаванні і вызначэнні прыярытэтаў можна на Платформе Лятучага ўніверсітэта.
Галасуй і падтрымай тое, што табе цікава!
Вынікі будуць падведзеныя 1 ліпеня.