Лекары «хуткай дапамогі» патрабуюць павысіць заробак у два разы
Медыкі звярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў.

Зварот работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі Менска размешчаны на сайце
change.org. Пад ім ужо сабрана амаль 2 тысячы подпісаў.
Супрацоўнікі «хуткай дапамогі» таксама патрабуюць ўвесці забарону на працу па аднаму медыцынскаму работніку ў брыгадзе, бо гэта не дазваляе аказаць паўнавартасную дапамогу
пацыенту і павялічвае рызыку агрэсіі ў дачыненні да работніка.
Таксама ў дакуменце ўтрымліваецца патрабаванне аб павышэнні зарплаты, як мінімум, у два разы.
Медыкі лічаць неабходным унесці змены ў Правілы дарожнага руху.
«Неабходна альбо ўстанавіць безумоўны прыярытэт машын хуткай медыцынскай дапамогі з уключанымі спецсігналамі і ўзмацніць жорсткасць меры пакарання ў дачыненні да асоб, якія
перашкаджаюць праезду хуткай дапамогі пры ўключаных спецсігналах, альбо пазбавіць хуткую дапамогу перавагі на дарозе», - пішуць яны.
Петыцыя адрасаваная Лукашэнку і міністру аховы здароўя Васілю Жарко.