Лукашэнка пра «Раўбічы»: Тут кожны дзень павінны тысячы чалавек быць
Лукашэнка патрабуе напаўняльнасці Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы».
Падчас наведвання цэнтра Лукашэнку далажылі аб выкананні ягоных даручэнняў па рэканструкцыі і здачы ў эксплуатацыю спартовых аб'ектаў. Прынамсі, у 2010-2014 гадах тут былі рэканструяваныя
акрабатычны схіл для фрыстайла, медыка-аднаўленчы цэнтр, лыжа-ролерная траса, біятлонны стадыён і стрэльбішча, інжынерныя сеткі і кацельня, а таксама агулам праведзенае добраўпарадкаванне ўсяго
комплексу.
На працягу гэтага года будзе ўведзеная ў эксплуатацыю футбольнае поле з універсальным пакрыццём для хакея на траве, тэніса, футбола, у 2016 годзе запланаванае заканчэнне будаўніцтва крытага
басейна і гатэля.
«Чаму не займаюцца спартоўцы? — пацікавіўся ён у дырэктара цэнтра Андрэя Асташэвіча, — я сюды сродкі ўкладваў у цяжкія часы не для таго, каб вы хадзілі рукі
склаўшы.
Я папярэджваў: аптымізуйцеся! Калі вы хочаце мець добрыя заробкі, гэта не за кошт падвышэння кошту трэніровак для спартоўцаў ці людзей, якія прыходзяць сюды займацца, што вы з іх шкуру лупіце. А
нічога не злупіце — проста людзі сюды не пойдуць. І тыя мільярды, якія мы ўклалі сюды, будуць стаяць помнікам, пакуль не разбурыцца».
«Тут кожны дзень, я вас папярэджваю, павінны тысячы чалавек быць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Вы проста абібокі! І майце на ўвазе: для вас пачаўся новы этап з
1 студзеня гэтага года. Павінен быць вынік. Для гэтага ёсць усё».
БелТА