Адразу два расійскіх тэлеканала пакажуць 14 лютага інтэрв'ю з Лукашэнкам

Тэлеканал «Расія 1» і тэлеканал НТВ пакажуць у суботу, 14 лютага, інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага лідэра.



lukashenko_ntv_takmenev.jpg

Фота president.gov.by
Бліц-інтэрв'ю вядучаму праграмы «Вести в субботу» на тэлеканале «Россия 1» Сяргею Брылёву Аляксандр Лукашэнка даў 12 лютага.
Размова адбылася па завяршэнні мінскай сустрэчы ў «нармандскім фармаце».
Аляксандр Лукашэнка даў кароткую ацэнку вынікам праведзеных у беларускай сталіцы перамоў па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.
«Хачу, каб вы разумелі: мы гэта не афішавалі, але свае прапановы і сваю пазіцыю да перамоваў (аб урэгуляванні ўкраінскага крызісу) мы выказалі, і ўсе ўдзельнікі яе ведалі. Упэўнены, што наша пазіцыя па Украіне ў найбліжэйшай будучыні будзе запатрабаваная . Можа быць, і гэта неяк паўплывала на тое, што вось у такім фармаце перамовы адбыліся ў Мінску», — адзначыў у ходзе інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама адказаў на шэраг пытанняў, якія тычацца перспектыў далейшага развіцця адносін Беларусі з Захадам, станаўлення Еўразійскага эканамічнага саюза.
З Вадзімам Такменевым, вядучым інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Цэнтральнае тэлебачанне» расійскага тэлеканала НТВ кіраўнік дзяржавы пагутарыў 13 лютага.
Прэс-служба паведамляе, што ў ходзе гутаркі прэзідэнт падзяліўся сваімі ўражаннямі па выніках перамоў на вышэйшым узроўні ў «нармандскім фармаце», у прыватнасці, «распавёў аб некаторых пратакольна-арганізацыйных асаблівасцях правядзення гэтай сустрэчы «нармандскай чацвёркі».
Гэтыя інтэрв'ю расійскія тэлеканалы плануюць паказаць 14 лютага — у вячэрнім эфіры тэлеканалаў «Россия 1» і «Россия 24» і ў праграме «Цэнтральнае тэлебачанне» (НТВ).

news.tut.by