Лукашэнка і Парашэнка абмеркавалі «брудную гульню» (ВІДЭА)
Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка перад сустрэчай з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на саміце «нармандскай чацвёркі» ў Мінску абмеркавалі «брудную, несумленную гульню» аднаго з бакоў будучых перамоваў. Гэты дыялог зафіксавалі тэлежурналісты.
«Ён несумленна, брудна гуляе», — панаракаў Парашэнка беларускаму прэзідэнту.
«Я ведаю, ведаю. Ды ўсё зразумелі гэта!» — прызнаў Лукашэнка.