Франк-Вальтэр Штайнмаер пра перамовы ў Мінску: Гэта, вядома, не прарыў

Кіраўнік МЗС Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер па выніках перамоваў лідэраў «нармандскай чацвёркі» па Украіне ў Мінску заявіў, што перамовы былі вельмі цяжкімі



frank_walter.jpg

«Гэта была вельмі доўгая ноч у Мінску. Вельмі цяжкія перамовы. Усе ведалі, што стаіць на кану і якімі былі б наступствы, калі б мы засталіся тут сёння без пагаднення. Урэшце гэта стала агульным перакананнем, што так не павінна адбыцца, і гэта прымусіла нас працаваць усю ноч.  Я рады, што ўдалося дамовіцца аб сумеснай заяве. Я кажу гэта не ў эйфарыі. Таму што роды былі цяжкімі. Успышкі гвалту ўсё яшчэ могуць сапсаваць. Сённяшняе пагадненне не з'яўляецца усёабдымным рашэннем, і, вядома, гэта не прарыў. Але пасля некалькіх тыдняў жорсткага супрацьстаяння Мінск-2 можа быць крокам, які выведзе нас з спіралі эскалацыі гвалту да палітычнага рашэння. Таму яно было таго варта», — сказаў Штайнмаер.