Магутны зарапад — Арыяніды — парадуе беларусаў на выходных

На выходных беларусы ўбачаць магутны зарапад — Арыяніды. Унікальная астранамічная з'ява выкліканая падзеннем у атмасферу Зямлі часцінак каметы Галлея.

На ілюстрацыі іншая метэарытная плынь — Персеіды. Але будзе падобна.

На ілюстрацыі іншая метэарытная плынь — Персеіды. Але будзе падобна.

Паводле інфармацыі сайта Space.com, у бліжэйшую ноч метэарытны дождж дасягне свайго піку — каля 80 падаючых зорак за гадзіну. Іх можна будзе назіраць без бінокляў і тэлескопаў.
Унікальная астранамічная з'ява выкліканая падзеннем у атмасферу Зямлі часцінак каметы Галлея. Яе можна назіраць двойчы на ​​год — у траўні і цяпер, пры канцы кастрычніка.
Калі быць дакладнымі, у гэтым годзе Арыяніды пачаліся 2 кастрычніка і працягнуцца да 7 лістапада. Яны названы па кірунку, з якога зыходзяць — сузор'е Арыёна.
У гэтым годзе святло Месяца не будзе замінаць лічыць зоркі — Месяц знаходзіцца ў першай фазе і толькі пачынае прыбываць. Метэарытны дождж бачны ў любым пункце Зямлі.
euroradio.fm