Малады Фронт заклікае прыйсці на адкрыццё «расійска-беларускага» графіці

8 чэрвеня а 17 гадзіне па вуліцы Магілёўская, 32 у Мінску адбудзецца адкрыццё нашумелага графіці «хлопчыка і дзяўчынкі». Графіці выклікала шквал эмоцый і паслужыла падставай шматлікіх фотажаб.

hrafici.jpg


Бяскрыўднае, на першы погляд, графіці выклікала незадаволенасць многіх карыстальнікаў сацсетак, якія звярнулі ўвагу на ідэалагічны складнік малюнка, які сымбалізуе ці тое сяброўства паміж Мінскам і Масквой, ці тое паміж Беларуссю і Расіяй.


"Мы, канешне, не супраць сяброўства, — адзначаецца на сайце "Маладога фронту", — але калі беларускія чыноўнікі паўсюль заяўляюць, што мы нейтральная і міралюбівая краіна, дзе тады графіці, якія б сымбалізавалі сяброўства з Кіевам? Варшавай? Вільняй?


І чаму графіці Народнага пісьменніка Васіля Быкава ўлады Менску па-вандальску замалёўваюць, за патрыятычнае графіці “Беларусь мае быць беларускай” — садзяць у турму, а на доказ сяброўства з агрэсарам трацяцця тысячы даляраў з нашых падаткаў?"


Таму Малады Фронт прапануе не толькі выказваць сваю незадаволенасьць у сацсетках і на форумах, але прыйсьці на адкрыцьцё графіці 8 чэрвеня а 17 гадзіне па адрасе Мінск, Магілёўская 32 — і выказаць сваю “падтрымку” дадзенаму ідэалагічнаму мерапрыеству.


Падтрымаем хто чым можа: ці нацыянальным беларускім сцягам, ці ўкраінскім, ці плакатам “Расія — гэта вайна!” — хто чым палічыць патрэбным.


Паводле mfront.net