Малдова правядзе рэферэндум наконт уступлення ў ЕС
Улады Малдовы арганізуюць рэферэндум у сувязі з уступленнем краіны ў Еўрасаюз. Пра гэта сказала прэзідэнт Майя Санду.
У кожнага
грамадзяніна Малдовы будзе магчымасць выбару на рэферэндуме, запэўніла Мая
Санду, паведамляе korrespondent.net.
"Цяпер наша краіна з'яўляецца кандыдатам на сяброўства ў ЕС. Калі мы будзем бліжэй і гатовыя да ўступлення ў ЕС, у краіне будзе праведзены рэферэндум, каб даведацца пажаданні грамадзян. Усё залежыць ад нас. Многія краіны чакалі доўгія гады, каб далучыцца да ЕС. У кожнага грамадзяніна будзе магчымасць выбару", — запэўніла Санду на сустрэчы з жыхарамі вёскі Раўцэл Фалешцкага раёна.
Нагадаем, што 23 чэрвеня Малдова атрымала статус краіны-кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз адначасова з Украінай.