«Санкцыі прынеслі жаданы вынік»: ЕС зняў абмежаванні з авіякампаніі Cham Wings

Сірыйская Кампанія Cham Wings Airlines выключаная з санкцыйнага спісу Еўрасаюза. Пра гэта сведчыць дадатак да рашэння Савета ЕС ад 18 ліпеня, апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕС.

7cac9bb625b4c7d20f12b1a7e20a177a.jpg


Авіякампанія была ўключана ў пяты пакет санкцый супраць беларускага рэжыму, уведзены ў дзеянне ў снежні мінулага года ў сувязі з інструменталізацыяй мігрантаў. У абгрунтаванні рашэння гаварылася, што ўлетку 2021 года Cham Wings павялічыла колькасць рэйсаў з Дамаска ў Мінск, на якіх перавозіліся мігранты, якія затым нелегальна перасякалі межы з ЕС, нагадвае REFORM.by.

Пастанова зняць санкцыі з авіякампаніі была прынятая, бо яны ўжо прынеслі жаданы вынік, растлумачыў афіцыйны прадстаўнік кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля, паведамляе Reuters.

«Паводле інфармацыі, прадстаўленай Савету, Сһам Wings спыніла дзеянні, за якія была ўнесеная ў санкцыйны спіс», — заявіў прадстаўнік Барэля.