Мігранты ўсё яшчэ ідуць з Беларусі. Польшча і Літва фіксуюць спробы пераходу мяжы

19 ліпеня 13 замежнікаў спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу, паведамляе польская памежная служба.

polsha.jpeg


10 грамадзян Конга перайшлі памежную раку Правая Лясная ў Падляскім ваяводстве на ўчастку пагранперахода Белавежа, піша REFORM.by.

Яшчэ трое мужчын з Турцыі былі затрыманыя ў раёне Крынак.

Дзяржпамежслужба Літвы апублікавала сутачную статыстыку спробаў нелегальнага пераходу беларуска-літоўскай мяжы. Толькі за 19 ліпеня нелегальна ў Літву з Беларусі паспрабавалі пракрасціся 30 чалавек.

Усяго з пачатку года ў Літву не дапушчана 2666 нелегальных мігрантаў.