Марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

У шматлікіх краінах еўрапейскага свету распачаўся тыдзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, прысвечаны гадавіне трагічных падзей у Беларусі, калі падчас незаконных выбараў 19 снежня 2010 года тысячы людзей апынуліся за кратамі і дзясяткі з іх былі асуджаны па крымінальных артыкулах. Ва Украіне тыдзень салідарнасці праходзіць з 13 па 19 снежня.



f9fd5ec4c141a95257aa99ef1b590672.jpg

У шматлікіх краінах еўрапейскага свету распачаўся тыдзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, прысвечаны гадавіне трагічных падзей у Беларусі, калі падчас незаконных выбараў 19 снежня 2010 года тысячы людзей апынуліся за кратамі і дзясяткі з іх былі асуджаны па крымінальных артыкулах. Ва Украіне тыдзень салідарнасці праходзіць з 13 па 19 снежня.
Акцыі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі адбываецца ў гарадах Польшчы, Літвы, Украіны, Чэхіі, Францыі, Эстоніі, Галандыі. У межах маштабнага марафону салідарнасці прадугледжаны прэзентацыі фільмаў, прысвечаных палітычным працэсам і парушэнню правоў у Беларусі, круглыя сталы, прэс-канферэнцыі, малебны, напісанне лістоў і паштовак палітвязням, моладзевыя акцыі і г.д. Парламент Вялікабрытаніі — услед за Польшчай, Украінай і некаторымі іншымі еўрапейскімі краінамі — абвясціў пра стварэнне парламенцкай групы па Беларусі.
Тыдзень салідарнасці распачаўся і ў Кіеве — сумесна з беларускімі і ўкраінскімі палітыкамі, моладзевымі актывістамі абедзвюх краінаў. Ад раніцы 10 снежня ў Міхайлаўскім саборы адбыўся малебен, прысвечаны ўкраінскім палітвязням і кожнаму з 14-ці палітвязняў Беларусі. Малебен наведалі беларускія арганізатары і запрошаныя госці з украінскага боку — палітык Вячаслаў Сіўчык,  актывіст Юрась Карэтнікаў, былыя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны Мікола Пароўскі, Аляксандр Гудзіма, палітвязні Мікола Карпюк, Алег Бойка, каардынатар Камітэту вызвалення палітвязняў Мікола Каханіўскі, былыя палітвязні з УНА-УНСО. Увечары 11 снежня моладзевыя актывісты з Беларусі і Украіны запусцілі ў неба паветраныя ліхтары з партрэтамі палітвязняў і подпісамі “Свабоду!. 


12 снежня ў прэс-цэнтры УНІАН адбылася канферэнцыя, прысвечаная 20-годдзю падпісання ў Белавежскай пушчы кіраўнікамі Расіі, Украіны і Беларусі пагаднення аб стварэнні СНД і прыпыненні існавання СССР, а таксама гадавіне масавых пратэстаў падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года. У канферэнцыі прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ склікання Станіслаў Шушкевіч, былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны, старшыня Руху салідарнасці “Разам Вячаслаў Сіўчык.
У ходзе канферэнцыі С. Шушкевіч звярнуўся да ўкраінцаў: “На шчасце, сітуацыя ва Украіне і Беларусі не ідэнтычная. Але тое, што вы крочыце тым жа шляхам, для мяне зразумела. Па шляху палітычнай Беларусі, на жаль, ідзе і Расія. “Мы (беларусы) павінны ўсе справы, якія тычацца зменаў палітычнага ладу, зменаў нашага антыдэмакратычнага рэжыму, зрабіць самі. Але нам вельмі важна салідарнасць украінскага народа, таму што вы для нас — вельмі шырокая і адкрытая мяжа, — падкрэсліў палітык.
Вячаслаў Сіўчык так патлумачыў неабходнасць правядзення акцый салідарнасці супольна з украінскімі актывістамі: “Ва Украіне ў гэтых датах якраз адбываецца шмат лёсавызначальных падзей. Але праз акцыі салідарнасці мы не толькі дапамагаем беларусам, якія змагаюцца за незалежную і дэмакратычную Беларусь, праз праўдзівую інфармацыю мы дапамагаем і ўкраінскаму грамадству асэнсаваць небяспеку ўсходняга аўтарытарызму. В. Сіўчык нагадаў, што ў межах Марафону салідарнасці ў Кіеве адбудуцца прагляды фільмаў “Беларуская мара рэжысёра Кацярыны Кібальчыч і “Забойства напярэдадні вясны рэжысёра Вольгі Нікалайчык; 18 снежня беларускі бард А. Касмовіч зладзіць канцэрт салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Таксама прадоўжацца круглыя сталы, прэсавыя канферэнцыі, пасяджэнні Камітэта вызвалення палітвязняў. 19 снежня пройдзе пікетаванне пасольства РФ пад лозунгам “Рукі прэч ад Беларусі!, у той жа дзень адбудзецца пікет ля пасольства Беларусі — пад лозунгам “Свабоду палітвязням!