Мастак Алесь Пушкін застаецца за кратамі. Яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Тэрмін утрымання ў няволі мастака Алеся Пушкіна працягнулі яшчэ на тры месяцы, паведамляе «Вясна».

Мастак Алесь Пушкін застаецца за кратамі. Яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на тры месяцы.
Палітвязня вінавацяць у тым, што дэманстрацыяй партрэта антысавецкага дзеяча Яўгена Жыхара ён «рэабілітуе нацызм». Мастаку пагражае ад
5 да 12 гадоў зняволення. Пушкін сябе вінаватым не прызнае.