Топ-менеджар «PandaDoc» Віктар Куўшынаў сустрэўся з сынам пасля года ў СІЗА (відэа)

Продакт-менеджар кампаніі, вызвалены з СІЗА 10 дзён таму, пакінуў Беларусь і нарэшце змог сустрэцца з сям'ёй. Кранальнае відэа сустрэчы бацькі з маленькім сынам Радзівонам апублікавала жонка Віктара — Аляксандра Дзікан.

Сям'я цяпер знаходзіцца ў Турцыі. Аляксандра з трохгадовым сынам вымушана з'ехала з Беларусі яшчэ восенню і з таго часу жыла ў Кіеве.

Віктар Куўшынаў быў вызвалены з СІЗА 20 жніўня. Учора Генпракуратура афіцыйна праінфармавала аб закрыцці яго крымінальнай справы.

Віктар правёў у СІЗА амаль год. Яго і яшчэ трох супрацоўнікаў «PandaDoc» затрымалі 2 верасня 2020 года. Ім прад'явілі абвінавачанне па ч. 4 арт. 210 КК «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры», нагадвае reform.by.

Сцвярджалася, што яны нібыта завалодалі грашовымі сродкамі ў памеры каля 107 тысяч беларускіх рублёў з бюджэту праз вяртанне ПДВ, прычыніўшы тым самым шкоду дзяржаве. У дадатак да гэтага на дзяржтэлебачанні «PandaDoc» абвінавачвалі ў фінансаванні пратэстаў.

Куўшынаў апошнім з супрацоўнікаў «PandaDoc» заставаўся пад вартай. Адзін з затрыманых, дырэктар мінскага офіса кампаніі Дзмітрый Рабцэвіч, быў вызвалены пад падпіску на наступны дзень пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ. 13 кастрычніка былі вызваленыя з-пад варты галоўная бухгалтарка Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: