Мастак-палітвязень Уладзіслаў Макавецкі — на волі

Палітзняволены мастак Уладзіслаў Макавецкі, вядомы як аўтар 24-метровай драўлянай лыжкі, — на волі.

uladzislau_makavecki.jpg

Учора, 7 ліпеня, з папраўчай калоніі № 22 — Воўчыя норы — на волю выйшаў палітзняволены мастак з Віцебску Уладзіслаў Макавецкі.

Уладзіслава Макавецкага абвінавацілі ў тым, што 6 верасня 2020 года падчас вулічнага шэсця ў Віцебску ён перашкаджаў законным дзеянням пацярпелых сілавікоў, схіляў іх да змены характару гэтай дзейнасці. Мастак, нібыта, быў сярод актыўных удзельнікаў нападу на працаўнікоў міліцыі, замахваўся на Фядотава «рукамі і нагамі», спрабаваў нанесці яму траўмуючае ўздзеянне, вусна пагражаў яму. Таксама міліцэйскай гумовай палкай, якую падняў з зямлі, замахнуўся ў бок Пятроўскага.

16 снежня суд у Віцебску прызнаў палітвязня вінаватым паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў») і асудзілі да 2 гадоў калоніі.