Палітвязню Аляксею Масюкову прысудзілі тры гады «хіміі»
Суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прысуд па справе палітзняволенага Аляксея Максюкова, якога абвінавачвалі ў арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Працэс
вяла суддзя Таццяна Пірожнікава, паведамляюць праваабаронцы.
Мінчука
затрымалі 17 красавіка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што ён нібыта прымаў ўдзел у
жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух транспарту.