Справу палітзняволенай журналісткі Ксеніі Луцкінай накіравалі ў Вярхоўны суд
Ксенію Луцкіну абвінаваюць паводле артыкула "Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады".
Генпракуратура сцвярджае, што Ксенія Луцкіна займалася стварэннем «грамадскага беларускага інтэрактыўнага тэлебачання, мэта якога – утойванне і скажэнне рэальных фактаў, эскалацыя пратэстнай актыўнасці, стымуляванне расколу ў беларускім грамадстве, фармаванне ў людзей негатыўнай думкі аб дзейнасці дзяржорганаў», паведамляюць праваабаронцы.
Ксеніі прад'яўлены абвінавачванні паводле ч.1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).
Ксенію Луцкіну затрымалі ў снежні 2020 года. У зняволенні ў журналісткі пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Вядома, што Ксенія адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.