
Да пазбаўлення волі было асуджана 30 чалавек. 22 чалавекі атрымалі розныя тэрміны «хіміі», 30 чалавек — «хатняй хіміі», адзін чалавек атрымаў трохмесячны арышт, два чалавек былі змешчаныя ў псіхіятрычную бальніцу. Штрафы былі вынесены васьмі падсудным.
Агулам за адзін месяц беларусам прысудзілі 109 гадоў і 4 месяцы зняволення, 53 гады і 6 месяцаў «хіміі», 73 гады і 6 месяцаў «хатняй хіміі», 3 месяцы арышту, 3200 рублёў штрафу ў якасці асноўнага і 27 520 рублёў у якасці дадатковага пакарання.
Суадносіны асуджаных мужчын і жанчын — 60,46% і 39,54% адпаведна.
«Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі", "хатняй хіміі", прымусовымі мерамі бяспекі і лячэння ў псіхіятрычным стацыянары суды ўжывалі ў 98,87% выпадках асуджэння фігурантаў "пратэсных" спраў у чэрвені», — канстатуюць беларускую рэальнасць праваабаронцы.
Па стане на 6 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1227 чалавек. Па альтэрнатыўных падліках іх — 1518.