У судзе над журналісткай Кацярынай Андрэевай — тыднёвы перапынак

У судовым працэсе над Кацярынай Андрэевай сёння, 6 чэрвеня, быў абвешчаны перапынак да 13 ліпеня. Ёй прагажае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Кацярына Андрэева. Фота з сацсетак

Кацярына Андрэева. Фота з сацсетак

Пра перапынак у судовым працэсе на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў муж журналісткі, Ігар Ільяш. “У працэсе над Catarina Andreeva абвешчаны перапынак да 13 ліпеня. Чаму была ўзятая такая паўза — невядома”.

Нагадаем, новы суд над журналісткай быў распачаты 4 чэрвеня. Працэс праходзіць у Гомельскім абласным судзе — у закрытым рэжыме. Кацярыне Андрэевай цяпер пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Кацярына Андрэева разам з Дар’яй Чульцоваў былі затрыманыя 15 лістапада за стрым падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. На вачах журналістак здарыўся жорсткі разгон акцыі памяці, руйнаванне мемарыяла, жорсткія затрыманні.

Кацярыну асудзілі тады да 2 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Выйсці на волю яна мусіла 5 верасня. Аднак 7 красавіка сям’і палітзняволенай стала вядома, што Кацярыне выставілі новае абвінавачванне.