У Мінску пачалі судзіць Сяргея Нікіціна. СК назваў яго прадстаўніком «канапных войскаў»

46-гадовага ўраджэнца Бабруйска Сяргея Нікіціна абвінавацілі паводле больш чым 50 эпізодаў. Паводле Следчага камітэта, з лістапада 2020 года да кастрычніка 2021 года ён нібыта зневажаў прадстаўнікоў улады, пагражаў ім фізічнай расправай, а таксама «распальваў сацыяльную варожасць у грамадстве».

_sledczy_kamitet__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg

Меркавана, гаворка ідзе пра каментары ў розных сацыяльных сетках, паведамляюць праваабаронцы.
Сяргея Нікіціна абвінавацілі паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
 ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) ч. 1 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) арт. 188 (Паклёп) ч. 2 арт. 366 (Гвалт або пагроза ў дачыненні да адказнай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае абавязкі грамадства) арт. 391 (Абраза суддзі ці народнага засядацеля) арт. 364 (Гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў) ч. 1 арт. 366 (Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак арт. 389 (Пагроза ў адносінах да суддзі ці народнага засядацеля).    
Вядома, што Нікіцін пакідаў каментары з некалькіх мабільных тэлефонаў з сім-картамі розных аператараў розных краін. Затрыманне мужчыны «ўскладніла» тое, што ён пастаянна змяняў свае нікнэймы і месцазнаходжанне. Але ён быў вылічаны і затрыманы берасцейскім ГУБАЗіКам.
«Пацярпелымі» па справе прызнаныя 39 чалавек, усяго яму ставіцца ў віну 54 эпізодаў. 7 ліпеня суддзя МГС Алена Ананіч зрабіла разгляд справы закрытым.