Мігранты на беларуска-польскай мяжы пачалі атаку на кардон памежнікаў (відэа анлайн)

Пасля адносна спакойнай ночы на мяжы Беларусі і Польшчы ў раёне пункту пропуску «Брузгі» мігранты пачалі атаку на польскіх памежнікаў. Яны кідаюць камяні і спрабуюць разбурыць агароджу з дапамогай бярвёнаў. Як гэта выглядае, можна назіраць у жывым эфіры. Палякі ў адказ ужываюць слёзацечны газ, светлашумавыя гранаты, раз-пораз падганяюць на агароджы вадамёт.