«Гэта не перагорнутая старонка». Святлана Ціханоўская пракаментавала размову Лукашэнкі і Меркель
Святлана Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Аляксандра Лукашэнкі і Ангелы Меркель, якая адбылася ўчора, 15 лістапада, паведамляе reform.by са спасылкай на прэс-службу палітыка.
Паводле слоў Ціханоўскай, урад Германіі працягвае распрацоўваць
шосты пакет санкцый і падтрымлівае пяты, таму званок не быў запрашэннем ад ЕС
да дыялогу з Лукашэнкам.
«Таму яго спроба схаваць палітычную ізаляцыю за гэтым
званком — гэта не перагорнутая старонка. Гэта выдраная старонка з дзённіка
двоечніка, які хоча схаваць свой правал. Я сустракалася з Ангелай Меркель. З
першай сустрэчы зразумела, што гэта палітык, для якой галоўны
прыярытэт — чалавечае жыццё», — сказала яна.
Нагадаем, Ангела Меркель, выконваючая абавязкі канцлера Германіі, і Аляксандр Лукашэнка пагаварылі пра сітуацыю з мігрантамі на мяжы ЕС і Беларусі. Паводле інфармацыі прэс-службы Меркель, бакі «пагаварылі пра складаную сітуацыю на мяжы Беларусі і Еўрасаюза, асабліва пра неабходнасць гуманітарнай дапамогі бежанцам і мігрантам, якія знаходзяцца там». Была дасягнутая дамоўленасць аб далейшых кантактах па гэтых тэмах.