Мікалай Аўтуховіч не дамогся скасавання прэвентыўнага нагляду
Суд у Гародні адхіліў заяву былога палітвязня аб незаконнасці прэвентыўнага нагляду.Пра гэта паведамляе «Белорусский партизан».
«У мяне не было сумневаў аб такой пастанове. Загад падоўжыць нагляд паступіў зверху. Я пра гэта ведаў яшчэ ў сакавіку», — пракаментаваў Аўтуховіч пастанову суда.
Нагадаем, у сярэдзіне ліпеня суд Ваўкавыскага раёна не задаволіў хадайніцтва мясцовага РАУС аб працягу прэвентыўнага нагляду над Аўтуховічам. На гэтая судовая пастанова вынесл прыватны пратэст
выконваючы абавязкі пракурора Ваўкавыскага раёна. 5 жніўня судовая калегія Гарадзенскага абласнога суда падтрымала пракурора і скасавала пастанову суда Ваўкавыскага раёна.
6 жніўня раённы суд падоўжыў прэвентыўны нагляд над Аўтуховічам на паўгода. Судовы працэс праходзіў без удзелу Аўтуховіча, які ў той дзень трапіў у лякарню з падазрэннем на гіпертанічны крыз. На
судзе прысутнічаў толькі адвакат.