Мікалай Аўтуховіч: Я ў суд ужо хаджу як на працу

У Гродзенскім абласным судзе на 27 ліпеня прызначаны разгляд прыватнай скаргі прадпрымальніка і былога палітвязня Мікалая Аўтуховіча, якому Ваўкавыскі раённы суд з другой спробы працягнуў прэвентыўны нагляд на 6 месяцаў. Пачатак разгляду ў 9-30.  



autuhovich_4.jpg

Мікалай Аўтуховіч. Фота Радыё Свабода. Мікалай Аўтуховіч. Фота Радыё Свабода

Былы палітвязень, які па стане здароўя не змог прысутнічаць на судовым паседжанні 6 жніўня, просіць адмяніць пастанову суда Ваўкавыскага р-на аб працягу прэвентыўнага нагляду і звязаных з ім абмежаванняў у дачыненні да яго, а матэрыялы справы накіраваць на новы разгляд.

Вось што з гэтай нагоды піша Мікалай Аўтуховіч у фэйсбуку :

“…Зноў еду ў абласны суд. Будзе разглядацца скарга на рашэнне Ваўкавыскага суду, які ў парушэнне закона, разгледзеў без мяне хадайніцтва пракурора і падоўжыў мне прэвентыўны нагляд на шэсць месяцаў. Як казаў, праверым яшчэ раз абласны суд на прафпрыдатнасць. Наперадзе чакаюцца судовыя працэсы з санэпідэмстанцыяй і магчыма з Міністэрствам транспарту. Яны законы разумеюць па свойму, падмяняюць паняцці і значэння законаў і натуральна хочуць грошай. Цікава, а як будзе жыць наша ўлада, калі народ абвесціць байкот любым парушэнням, наогул перастане парушаць законы і перастане плаціць ім грошы? Ды яны ўжо ўсё прадумалі і прадэманстравалі. Будуць наўмысна будаваць пасткі, і смактаць з народа грошы. Але правакаваць людзей на парушэнні, гэта таксама злачынства. Чым далей, тым цікавей. Нечым жа ўсё гэта абавязкова скончыцца. Нават у нашага “памяркоўнага" народа цярпенне лопне”.

Mikalai Avtukhovich

Разгледзеўшы справу без ўдзелу Аўтуховіча, суд фактычна пазбавіў яго магчымасці  даваць тлумачэнні па справе, заяўляць адводы і хадайніцтвы, задаваць пытанні прадстаўніку упраўлення дэпартамента выканання пакарання, далучаць да матэрыялаў справы іншыя дакументы.

Апрача таго, што прысуд падлягае адмене ў выпадку, калі крымінальная справа разгледжана ў адсутнасць абвінавачанага, акрамя выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 294 КПК, выклікаюць сумненні і падставы  для падаўжэння прэвентыўнага нагляду за Аўтуховічам.

spring96.org