Былы палітзняволены Арцём Пракапенка пастаўлены на прафілактычны ўлік на пяць гадоў

Органы правапарадку паставілі былога палітзняволенага Арцёма Пракапенку на прафілактычны ўлік тэрмінам на 5 гадоў.  



prakapienka1_280x175.jpg

Раней яго бацька паведаміў БелаПАН, што ў дачыненні да Арцёма ніякіх мер кантролю не прымянялі.
Аднак пазней сам былы палітзняволены ўдакладніў, што ў міліцыі яго "паставілі на ўлік як чалавека, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі". "Ніякіх абмежаванняў, нічога няма. Але мне сказалі, што калі будуць нейкія адміністрацыйныя парушэнні, то мяне паставяць на прэвентыўны нагляд, яны маюць права мяне паставіць", — падкрэсліў ён.
Арцём Пракапенка выйшаў на волю 22 жніўня пасля прынятага Аляксандрам Лукашэнкам рашэння аб памілаванні. У той жа дзень разам з ім былі вызваленыя і іншыя палітзняволеныя — Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч і Юрый Рубцоў.
Паводле БелаПАН