Мікалая Статкевіча арыштавалі на 5 сутак

Не выключана, што пасля адбывання пяці сутак арышту Статкевічу давядзецца адседзець яшчэ 15 сутак

img_3145_1_logo_1.jpg

Статкевіч быў затрыманы апоўдні ў суботу, 26 жніўня, на прыпынку грамадскага транспарту. Марына Адамовіч адзначыла, што адчула неспакой і пачала тэлефанаваць мужу. Доўгі час ён не адказваў, але прыкладна ў 12.45 адказаў на тэлефанаванне і сказаў, што знаходзіцца на Акрэсціна, паведамляе 

www.racyja.com са спасылкай на БелаПАН.

Жонка палітыка спачатку выказала здагадку, што яго затрымалі для адбывання 15-сутачнага арышту, якім ён пакараны за арганізацыю вулічнай акцыі ў Мінску 3 ліпеня. Аднак прыблізна ў 15.00 жонцы палітыка патэлефанавалі з Ленінскага РУУС і сказалі, што ён будзе адбываць пяць сутак арышту.

Пазней яна даведалася, што рашэнне вынесенае ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, але невядома, з якой прычыны.

Сёння Марыне Адамовіч удалося атрымаць у судзе Маскоўскага раёна копію судовага рашэння, у адпаведнасці з якім Статкевіч асуджаны на пяць сутак.

Пастанова суда датуецца 15 мая, гэта значыць прайшло паўтара месяца з дня зафіксаванага міліцыяй правапарушэння.

img_3145_1_logo_1.jpg

30 сакавіка Статкевіч і іншыя палітыкі і грамадскія дзеячы сустракалі ля ЦІП арыштаваных за ўдзел у акцыі на Дзень Волі, 25 сакавіка. Актывісту АГП Дзмітрыю Кавалгіну, які адседзеў пяць сутак, у ЦІП вярнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг, які і быў разгорнуты на непрацяглы час.

Не выключана, што пасля адбывання пяці сутак арышту Статкевічу давядзецца адседзець яшчэ 15 сутак.

Жонка палітыка мяркуе, што затрыманне Статкевіча звязанае з анансаванай на 8 верасня „акцыяй папярэджання” ў сувязі з надыходам беларуска-расійскіх вучэнняў „Захад-2017”. Яна адзначыла, што рашэнне аб адміністрацыйных арыштах вынесенае яшчэ ў дачыненні прыкладна да пяці чалавек, аднак яны пасля судоў таксама не былі затрыманыя.

Апошні раз Статкевіч адбываў адміністрацыйны арышт у канцы красавіка — пачатку мая. Прычым рашэнне аб яго арышце на пяць сутак было прынятае судом Ленінскага раёна Мінска яшчэ 7 красавіка.

Як лічаць, улады арыштам Статкевіча менавіта ў канцы красавіка перашкодзілі яму ўзяць удзел у першамайскай акцыі апазіцыі ў цэнтры Мінска.


www.racyja.com