Паплечнікі Статкевіча заклікалі 8 верасня прыняць прысягу на Кастрычніцкай плошчы

Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу заклікала ўзяць удзел у акцыі папярэджання 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы Мінску.

Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

«Цяпер гэта не толькі акцыя пратэсту, але і акцыя салідарнасці з усімі, хто так ці інакш пацярпеў ад несправядлівасці, беззаконня, ад рэпрэсій», — гаворыцца ў заяве БНК.

У ёй патрабуецца неадкладна вызваліць і спыніць палітычны пераслед аднаго з лідараў БНК Мікалая Статкевіча і кіраўнікоў незалежнага прафсаюзу РЭП.

Паводле аўтараў заявы, арышт Мікалая Статкевіча 26 жніўня наўпрост звязаны з акцыяй «За мірную Беларусь!»

«Арышт Статкевіча — спроба рэжыму сарваць акцыю пратэсту супраць уцягвання Беларусі ў вайскова-палітычныя блокі, супраць антынацыянальнай унутранай і знешняй палітыкі, — гаворыцца ў заяве. — Мэтай збіць хвалю народных пратэстаў абумоўлены таксама палітычны пераслед сябра рады БНК, лідара незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча, сябра РЭП Ігара Комліка».

Ініцыятары акцыі заклікалі 8 верасня ў Дзень беларускай вайсковай славы прысягнуць на вернасць Айчыне.

У заяве публікуецца тэкст прысягі:

 «Я... іменем Бога і Беларусі: клянуся змагацца за свабоду і незалежнасць маёй краіны; клянуся берагчы Беларусь у сэрцы маім, бараніць яе ад любога, адкуль бы ён ні прыйшоў, ворага; клянуся быць верным Беларусі і ніколі ня здрадзіць маім сябрам, якія змагаюцца за вольную Айчыну. Жыве Беларусь

www.svaboda.org