Міліцыя палічыла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека замежным друкаваным СМІ
Маладзечанская міліцыя палічыла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека замежным друкаваным СМІ
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека цяпер лічыцца ў міліцыі замежным друкаваным СМІ? Прынамсі, гэта вынікае з пратакола, складзенага на праваабаронца Алеся Капуцкага.
За тое, што ў Міжнародны дзень правоў чалавека Алесь Капуцкі раздаваў мінакам асобнікі «брашуры сіняга колеру з назвай “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека”», міліцыянты склалі на яго пратакол паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП — незаконны распаўсюд прадукцыі СМІ.
Бо Усеагульная дэкларацыя «не ўключана ў спіс замежных друкаваных СМІ, якія атрымалі дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі» — паведамляе тэлеграм-канал ПЦ "Вясна".