«Фактычная забарона на прафесію». Незалежныя СМІ запісалі відэазварот
Прадстаўнікі незалежных беларускіх медыя распавялі ў відэазвароце, у якіх умовах ім даводзіцца працаваць з сярэдзіны 2020 года.
Журналістаў абвінавачваюць па крымінальных справах, асуджаюць на "суткі", збіваюць і пазбаўляюць акрэдытацыі і магчымасці друкавацца.
Агулам журналісты і медыя мусілі сплаціць амаль 60 мільёнаў рублёў штрафаў, 97 разоў журналісты мусілі адбываць адміністрацыйныя арышты, дзевяць прадстаўнікоў СМІ знаходзяцца ў СІЗА па крымінальных справах.