Мінадукацыі паведаміла, пры якой тэмпературы можна спыніць заняткі ў школах

Прыпыніць заняткі ў школах можна пры тэмпературы паветра ніжэй за -25 градусаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

dzieci_2602.jpg

Санітарныя нормы і правілы дазваляюць мясцовым уладам часова прыпыняць заняткі для вучняў 1–4-х ды іншых класаў пры неспрыяльных умовах надвор'я. У прыватнасці, такое рашэнне можна прмаць, калі ў 7.00 тэмпература паветра складае 25 градусаў марозу і ніжэй пры хуткасці ветру больш за 3 метры за секунду.

Паведамляецца, што на цяперашні час у Беларусі школаў, зачыненых у сувязі з маразамі, няма.

euroradio.fm