Атрыманне прафесіі ў школе стане абавязковым

Усе вучні 10-ых базавых класаў будуць абавязаны наведваць аддзяленні прафесійнай і дапрафесійнай падрыхтоўкі.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміла 23 лютага падчас выніковай калегіі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама старшыня ведамства Марыя Кіндзірэнка.
Паводле яе слоў, у 2018 годзе трэба будзе ажыццявіць шэраг сур'ёзных пераўтварэнняў у навучальным працэсе:
— Адна з задач — арганізацыя дапрафесійнай падрыхтоўкі і прафесійнага навучання сталічных школьнікаў. У горадзе назапашаны вопыт такога навучання. На сёння ў 6 аддзяленнях дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі, якія функцыянуюць на базе ўстаноў ПТА, навучаюцца па 27 прафесіях 8 147 школьнікаў з 133 школ Мінска, — распавяла М. Кіндзірэнка. — У бліжайшай перспектыве дапрафесійная падрыхтоўка і прафесійнае навучанне для школьнікаў стануць абавязковымі. У сувязі з гэтым задача дырэктараў школ складаецца ў тым, каб забяспечыць 100-працэнтную падрыхтоўку вучняў 10-ых базавых класаў у аддзяленнях дапрафесійнай падрыхтоўкі.
Шмат што ў гэтым пытанні залежыць таксама і ад кіраўнікоў устаноў ПТА. Ім неабходна стварыць умовы для прафесійнага навучання школьнікаў, падрыхтаваць матэрыяльна-тэхнічную базу аддзяленняў і пашырыць спектр спецыяльнасцяў з улікам запатрабаванасці ў вучняў.