Мінчука асудзілі за ўдзел у пратэстах. На яго данёс былы прыяцель
Суд Ленінскага раёна Мінска разгледзеў крымінальную справу кіроўцы аднаго са сталічных прадпрыемстваў Барыса Самковіча, які абвінавачваўся ў «арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях,якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Барыс Самковіч удзельнічаў у акцыі
9 жніўня 2020 года, а таксама ў адным з дваровых маршаў восенню таго ж года.
Падставай для распачынання крымінальнай справы стаў данос
аднаго з былых прыяцеляў Барыса, які ўбачыў у Instagram яго фота на фоне
пратэснай акцыі і праз некаторы час пераслаў яго ў міліцыю.
«Мінсктранс» выставіў Самковічу пазоў на суму звыш
4800 рублёў, якія мужчына аплаціў да вынясення прысуду, каб застацца на волі і
ўтрымліваць сям'ю.
Суддзя Таццяна Шоцік прысудзіла абвінавачанага да двух гадоў «хатняй хіміі».
Паводле «Салідарнасці».