Мінгарвыканкам ухіляецца ад адказу, ці быў аўкцыён па продажу ўчастка ля Курапатаў законным

Гэта вынікае з адказу на запыт удзельніцы групы «За ўратаванне мемарыялу Курапаты» Ганны Шапуцькі, пад якім падпісаліся дзясяткі ўдзельнікаў абароны Курапатаў.

spokkur_6_logo_1.jpg


Першы намеснік старшыні Мінгарыканкама Ф.В. Рымашэўскі паведаміў, што падстаў для спынення будаўніча-мантажных работ у Курапатах ў Мінгарвыканкама няма. Гэта значыць, што будаўніцтва можа аднавіцца ў любы момант.
Варта адзначыць, што ў адказе няма дакладнага адказу на пытанне пра незаконнасць вылучэнння тэрыторыі з ахоўнай зоны на аўкцыён. «Наадварот, Мінгарвыканкам толькі падцвердзіў, што участак пад будаўніцтва быў выдзелены незаконна, бо  яны пішуць, што выдзелілі ўчастак для правядзення аўкцыёну  11.04.2013 № 892, то бок выдзелілі тады, калі дзейнічала Пастанова №15 ад 2004 г., і згодна  з гэтай Пастановай участак знаходзіўся ў ахоўных зонах мемарыяла, а распрацоўка дэтальнага плану была пачата  9.01.2014 (Рашэнне Мінгарвыканкама). То  бок, сыходзячы з іх дадзеных, да 9.01.2014 не мелі права выстаўляць участак на аўкцыен. Тым больш, што Курапаты — гэта мемарыял 1 катэгорыі міжнароднай значнасці", — гаворыць Ганна Шапуцька.
Таксама паўстае пытанне, чаму Мінгарвыканкам сцвярджае, што на тэрыторыі будаўніцтва пахаванняў быць не магло, калі раскопак там ніхто не праводзіў. Цалкам адказ можна прачытаць ніжэй.

mingarvykankam1.jpg
mingarvykankam2.jpg