Мінімум за пяць месяцаў. Польскія памежнікі зафіксавалі ўсяго 26 спроб нелегальнага пераходу мяжы

За 20 снежня 26 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу. Польская памежная служба адзначае, што гэта мінімальная колькасць спроб незаконна перасячы мяжу ад пачатку жніўня.

fhhre8awyaczfht.jpeg

Таксама была зафіксаваная адна спроба сілавога прарыву мяжы. Група з 10 чалавек спрабавала прарвацца ў Польшчу ў раёне Белавежы.

Паводле reform.by.