Мінрайвыканкам адмаўляе запуск феерверкаў каля «Паедзем паядзім»
Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісаў блогер Антон Матолька, прыклаўшы адказ райвыканкама на скаргу, накіраваную ў Генпракуратуру

tut.by
Блогер Антон Матолька атрымаў ад Мінскага райвыканкама адказ на сваю скаргу, накіраваную ў Генеральную пракуратуру яшчэ 1,5 месяцы таму. «Па пытанні правядзення гучных мерапрыемстваў забаўляльнага характару паведамляем, што па інфармацыі прадстаўленай СТАА «БелРестИнвест» у адным з будынкаў сапраўды праводзілася сямейная ўрачыстасць, пры гэтым ніякіх мерапрыемстваў альбо музыкі пад адкрытым небам з усходняга боку асноўнага будынка не было, запускі феерверкаў не праводзіліся што пацверджана відэазапісам», — гаворыцца ў адказе.