«Дэманстратыўна стаяў на фоне бел-чырвона-белага сцяга»
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага выклікалі ў суд за Курапаты. «Сёння патэлефанавалі ў 09:22 і выклікалі ў суд на сёння, 10:00», — адзначыў ён.

У прыватнасці, палітыку ставіцца ў віну тое, што ён 9 верасня разам з групай іншых грамадзян каля «Поедем, поедим» «дэманстратыўна стаяў каля брамы рэстарана на фоне бел-чырвона-белага сцяга» «з мэтай публічнага выказвання свайго меркавання». Пратакол складзены па ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

«Дзікунскія фармулёўкі і штраф альбо суткі арышту за імі. Застаецца толькі адно пытанне: з якім сцягам можна стаяць ля рэстарацыі “Поедем, поедим", каб за гэта не судзілі і не давалі штрафы? Са сцягам СССР? З чырвона-зялёным? З расейскім трыкалорам?» — задаецца пытаннем сустаршыня БХД.
bchd.info