«Поедем Поедим» наведаў расійскі чарнасоценны прапагандыст і прыхільнік ваеннай агрэсіі РФ

Рэстарацыйна-забаўляльны комплекс «Поедем Поедим», збудаваны ў ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты, паступова ператвараецца ва ўстанову клубнага тыпу для актыўных носьбітаў і адэптаў дэструктыўнай ідэалогіі «русскага міра».



У. Еранасян з кадравымі вайскоўцамі расійскіх акупацыйных войскаў у Севастопалі

 Варта абароны Курапатаў, якая ў межах выканання Прадстаўлення пракуратуры № 0703-05д-1745 з 17.11.2012 г. здзяйсняе рэгістрацыю ўсіх наведнікаў, пастаўнікоў, персаналу і абслугі гэтай забаўляльнай установы, зафіксавала візіт у яе расійскага радыкальнага прапагандыста Уладзімера Еранасяна.

Сумнавядомая рэстарацыя «Поедем Поедим» (кол. «Бульбашъ-холл») была правакатыўна адчыненая на пачатку чэрвеня 2018 году, у 30 гадавіну з моманту публікацыі ў выданні «Літаратура і мастацтва» артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва, у якім яны адкрылі Беларусі і усяму свету праўду пра Курапаты — самыя масавыя расстрэлы жыхароў Беларусі карнымі падраздзяленнямі НКВД. З гэтага моманту гэтая забаўляльная ўстанова сталася свайго кшталту цэнтрам для прарасійскіх сілаў краіны. Варта абароны на працягу ўжо больш чатырох з паловаю месяцаў фіксуе безліч правакатараў і прадстаўнікоў прарасійскай пятай калоны, якія праводзяць там сустрэчы й, цалкам мажліва, каардынуюць свае дзеянні. 16 верасня гэтую рэстарацыю наведаў адзін з наўпроставых праваднікоў агрэсіўнай неаімпэрскай палітыкі Расіі, прапагандыст Уладзімер Еранасян разам з сваёй жонкай Аленай.

01_18.jpg

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

Уладзімер Максімавіч Еранасян (рас. — Ераносян).

02_282x300.jpg

Нарадзіўся 19.02.1970 г. у г. Батайск Растоўскае вобласці, РСФСР

Грамадзянін Расійскае Федэрацыі.

Валодае аўтамабілем Mercedes Benz белага колеру, нумар дзяржрэгістрацыі: М909УМ, 197 рэгіён (Масква).

17_14.jpg


У 1991 г. скончыў факультэт журналістыкі Львоўскае вышэйшае вайскова-палітычнае вучэльні. Да 1996 году праходзіў службу на Чарнаморскім флоце ВМФ РФ у якасці карэспандэнту флоцкае газеты «Флаг Родины» (рас.). Меркавана ў 2001 годзе скончыў вайскова-педагагічны факультэт Вайсковага унівэрсітэту МА РФ, у 2003 годзе прызначаны выкладчыкам кафедры журналістыкі гэтага ж ВНУ, у якім выкладаў досыць працяглы час. Паводле сведчанняў Еранасяна вялікая колькасць ягоных навучэнцаў зараз працуе ў прэс-службах сілавых ведамстваў.

З’яўляецца кандыдатам палітычных навук, у 2003 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Рэлігійны фактар у сістэме інфармацыйнай бяспекі Расіі: вайскова-палітычны аналіз». Адмысловец у галіне інфармацыйнай вайны і яе рэлігійнай кампаненты.

Паводле загаду Міністэрства абароны РФ № 370 з 5 траўня 2008 г. Еранасяну нададзенае званне капітану 1-га рангу (адпавядае ў сухапутных войсках і авіяцыі званню палкоўнік).

З’яўляецца чальцом Саюзу журналістаў і Саюзу пісьменнікаў РФ.


04_1_2.jpg
05_1_1.jpg


Пазіцыянуе сябе, як эксперт ў вядзенні медыявойнаў, пісьменнік. Напісаў прапагандысцкі раман «Колорады», выдадзены маскоўскім выданнем «Эксмо» ў 2015 годзе. У ім ён апраўдвае расійскую ваенную агрэсію супроць Украіны і выхваляе акупацыйныя расійскія войскі.

Вокладка кнігі

Вокладка кнігі


Аўтар публікацыяў на прарасійскіх чарнасоценных рэсурсах «IMHOClub», «Сонар 2050», «Телескоп» і інш. Досыць часта Еранасяна запрашаюць для ўдзелу ў ток-шоў на беларускія дзяржаўныя тэлеканалы, падчас якіх ён праводзіць антызаходнюю прапаганду і усхваляе неаімпрэскую палітыку Расіі.

З’яўляецца зацятым прыхільнікам паўнавартаснае разбудовы так званай Саюзнай дзяржавы, пад выглядам якой Беларусь непазбежна будзе інкарпараваная і апынецца пад татальным кантролем Расійскае Федэрацыі.

Фота з арганізаванай Уладзімерам Еранасянам акцыі ў падтрымку Саюзнай дзяржавы

Фота з арганізаванай Уладзімерам Еранасянам акцыі ў падтрымку Саюзнай дзяржавы

Падчас актыўнай фазы баявых дзеянняў Збройных сілаў РФ супроць Украіны ў ліпені 2014 году ён засведчыў адпаведным скрыншотам з адназначным адлюстраваннем свайго бачання Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

08_10.jpg

Пра якасць ягонага пісьменніцкага і журналісцкага таленту сведчаць, напрыклад, радкі з ягонага прапагандысцкага матэрыялу што да падрыхтоўкі святкавання сотай гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (падаем у арыгінале):

Радикально настроенные элементы, ретивые соседи из Украины под улюлюканье польских «геостратегов», мечтающих о Междуморье и вассалитете прежних территорий с доменом в Варшаве, предпримут попытки преобразовать «праздник» с коллаборантским душком в грандиозную политическую провокацию.

Харатэрна, што ў траўні 2017 года дзяржаўная “Белкніга” ў адказ на скаргі беларускіх грамадзянаў скасавала правядзенне ў сваім памяшканні творчай сустрэчы гэтага адыёзнага расійскага прапагандыста.

Ён спрабуе не толькі пісаць, але нават запісвае музыкальныя альбомы і здымае ўласныя відэакліпы вельмі сумніўнай мастацкай. Адзін з музычных “твораў” Еранасяна непасрэдна прысвечаны расійскаму тэрарысту Арсеню Паўлаву (пазыўны «Моторолла», рас.) і ўсхваленню акупацыі Крыму, гучным рэфрэнам раздаецца ў ім апантанае расійскае “Крым наш”.

Скрыншот з відэакліпу Уладзімера Еранасяна

Скрыншот з відэакліпу Уладзімера Еранасяна

Уладзімер Еранасян шматкроць незаконна парушаў дзяржаўную мяжу Украіны і патрапляў на часова акупаваную тэрыторыю Крыму. Цалкам усхваляе і маралізуе ваенную агрэсію Расійскай Федэрацыі супроць Украіны.

У. Еранасян з кадравымі вайскоўцамі расійскіх акупацыйных войскаў у Севастопалі

У. Еранасян з кадравымі вайскоўцамі расійскіх акупацыйных войскаў у Севастопалі

У красавіку 2014 году ён адкрыта здзейсніў замах на здзяйсненне забойстваў прыхільнікаў украінскага патрыятызму.

11_44.jpg

Без сумневу, ён зойме свае пачэснае мейсца ў базе дадзеных “Чысцец” Цэнтру Міратворац.

Фігурант гэтага расследавання — Уладзімер Еранасян — не толькі займаецца актыўнай прапагандай “русскаго міра”, але мае непасрэднае дачыненне да сферы дзейнасці казіно, якая з’яўляецца фактарам падвышанай сацыяльнай небяспекі для беларускага грамадства. Да забароны здзяйснення ў 2009 годзе ў Расіі гульнявога бізнесу Уладзімер Еранасян быў шоўменам у маскоўскім казіно “Міраж”. У Беларусі, на жаль, гэты бізнэс легалізаваны. Гэта спрычынілася да таго, што расійская азартная індустрыя пачынаючы з 2009 году здзяйсняе ў Беларусі сапраўдную экспансію — казіно адчыняюць нават у спальных раёнах беларускіх гарадоў. Усё гэта істотна падрывае маральныя і духоўныя асновы нашага грамдства і спрычыняецца да распаўсюду сярод беларусаў вельмі шкоднай гэмблінг-залежнасці. Тэма пра шкоду казіно вартая асобных даследаванняў і артыкулаў, але ўжо зараз можна канстатаваць, што паскоранымі тэмпамі Расійская Федэрацыя са значным спрыяннем мясцовай улады здзяйсняе “батыстызацыю” Беларусі. Яскравым сведчаннем гэтаму ёсць тое, што фігурант расследавання Уладзімер Еранасян працуе зараз шоўмэнам і прамоўтэрам казіно “ХО” ў самым цэнтры Менску.

Google Maps

Google Maps


Казіно належыць кампаніі ВГУП “Бізнэс і карнавал”, УНП: 490497433 зарэгістраваная ў гандлёвым рэестры 23.12.2014 г., № 171100. Апроч гульнявой установы, кампанія валодае таксама букмекерскай канторай. На адным з буйнейшых беларускіх парталаў, прысвечаных нерухомасці, Уладзімер Еранасян адкрыта і досыць выразна пазначанае, чым на сёння Беларусь з’яўляецца для Расіі:

“На территории постсоветского пространства Беларусь с натяжкой, но можно назвать своеобразным анклавом, нашим Лас-Вегасом”.

Безумоўна, на тэрыторыі Беларусі гульнявы бізнес і ўдзел у азартных гульнях мае быць забаронены на заканадаўчым узроўні. Гэта пытанні нацыянальнае бяспекі нашай краіны.

Як было зазначанае вышэй, у рэстарацыю «Поедем Поедим» Уладзімер Еранасян прыехаў разам з сваёй жонкай Аленай. Характэрна, што ў гэтую забаўляльную ўстанову яны прыехалі не разам, але кожны на сваім уласным аўто.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

Алена Сяргееўна Еранасян (дзяв. Камінская, малодшая сястра спевака Дзмітрыя Камінскага).

14_36.jpg

Нарадзілася 08.12.1990 г. у г. Нясвіж Менскае вобласці, БССР. У 2014 годзе ў Менску скончыла Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва, юрыст. Працавала ў казіно. Меркавана, мае грамадзянства РФ, беларускага ж, цалкам мажліва, пазбавілася.

Акаўнты сацсетак: “VK”, “ОК” , Instagram

Валодае аўтамабілем Infiniti QX70 сіняга колеру, нумар дзяржрэгістрацыі: К444АС, 197 рэгіён (Масква).

Разам з мужам свядома парушала дзяржаўную мяжу Украіны і незаконна патрапляла на часова акупаваную тэрыторыю Крыму.

Ля Помніку затопленым караблям, Сэвастопаль, жнівень 2016 г.

Ля Помніку затопленым караблям, Сэвастопаль, жнівень 2016 г.

Яна не толькі цалкам падзяляе ўсе палітычныя погляды свайго мужа, але і адкрыта іх дэманструе. 9 траўня замест афіцыйна ухваленага на дзяржаўным узроўні сімбалу Перамогі — яблыневага цвету яна разам з мужам адкрыта дэманструе ў Менску сімбал прарасійскіх тэрарыстычных груповак:

16_21.jpg

Не дзіўна, што гэтая сямейная пара была зафіксаваная ў рэстарацыйна-забаўляльным комплексе «Поедем Поедим». Гэтая рэстарацыя, незаконна пабудаваная ў ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты побач з расстрэльнымі ямінамі ахвяраў НКВД, сталася сімбалам дэсакралізацыі і дыскрэдытацыі самага вялікага мемарыялізаванага сведчання генацыду беларускага народу. Забаўляльны комплекс стаіць на зямлі з плошчай амаль 1,2 га, права арэнды якой належыць ажно да 2106 г. СТАА «БелРэстІнвэст», падкантрольнаму расійскай кампаніі ТАА «Ренессанс» з Санкт-Пецярбургу. З вялікай доляй верагоднасці спецслужбы РФ могуць выкарыстоўваць гэты комплекс для мабілізацыі і каардынацыі дзеянняў прарасійскіх сілаў у Беларусі. Апроч гэтага тут зафіксаваныя прадстаўнікі фінансавых колаў Беларусі, якіх могуць паспрабаваць заангажаваць у антыдзяржаўную дзейнасць.Гэты сымбаль адкрытага грэбавання нацыянальнай памяццю і каштоўнасцямі беларусаў мае быць зачынены, бо спрычыняецца да паўстання дадатковых пагрозаў для нацыянальнай бяспекі Беларусі.


04_1_1.jpg

У межах выканання працэсуальных дакументаў дзяржаўных органаў Беларусі Варта абароны Курапатаў здзяйсняе фіксацыю парушэнняў. Усе аўтатранспартныя сродкі, пасажыры якіх патрапляюць у комплекс «Поедем Поедим», падлягаюць фіксацыі і занясенню ў агульную Базу дадзеных, якая неўзабаве атрымае статус адкрытага доступу. Кожны патрыёт Беларусі можа далучыцца да Варты абароны штодня а 12.00 ля незаконна збудаванага комплексу «Поедем Поедим».

informnapalm.org