Мінскі метрапалітэн паведаміў пра закрыццё некалькіх станцый

15 лістапада ў 10.35 у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў, на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро Плошча Перамогі, Кастрычніцкая, плошча Якуба Коласа, усе станцыі ад Купалаўскай да Кунцаўшчыны ўключна, зачыненыя ўсе станцыі трэцяй лініі. Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях, паведаміў метрапалітэн.

content_1_2.jpg


Зачынены вестыбюль 2 станцыі Плошча Леніна (уваход з боку плошчы Незалежнасці). Цягнікі спыняюцца на станцыі Плошча Леніна. Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.